ЛЛисторияЕщё одна глава — и целый мирВыбрать историю ↗

Об этой истории

Лабух, Автор - Някляеў Уладзімір, , Жанр - Современная проза, Проза. Читать бесплатно, без регмстрации, книги полностью онлайн. Лабух Някляеў Уладзімір Лабух, Автор - Някляеў Уладзімір, , Жанр - Современная проза, Проза. Читать бесплатно, без регмстрации, книги полностью онлайн. Уладзімір Някляеў ЛАБУХ Раманчык Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з’яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з’яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма. “...быць беларусам — бяда. Ды што зробіш? Гонар не дазваляе кімсьці іншым стаць”. Сакрат, — у размове з аўтарам. I. ГУЛЬНІ ЖАДАННЯЎ Я ведаю, што ўраніцы, прачынаючыся, яна доўга не расплюшчвае вачэй, бо ў сне забылася, як я выглядаю, і баіцца ўбачыць падношанага мужчыну з маршчынамі, якія не здолела разгладзіць нават ноч, праспаная на яе абцягнутым маладой скурай, белым, высокім і круглым плячы. Нарэшце яна асмельваецца, паціху вызваляе плячо з-пад маёй шчакі, прыўздымаецца на локаць, крыху паварочваецца і глядзіць... Не, не такі ўжо страшны, не гэтак ужо страшна стары, як ёй здавалася, пакуль мяне не помніла, уяўлялася, пакуль баялася расплюшчыць вочы. І маршчыны толькі дзве — і адна з іх, можна сказаць, і не маршчына... Так, маршчынка... Яна з палёгкаю ледзь чутна ўз

Шрифт
Размер шрифта
-
+
Межстрочный интервал
↓
↑

Мёртвым гэта без патрэбы, а жывым цяжка”.

“Я ёй скажу. І папрасіць хачу...”

“Вы ў мяне?.. Што?”

“Можна я на могілках казаць не буду, а на трубе табе сыграю?”

Алік чакаў, што скажа на гэта Смерць. Спытаўся ў яе: “Хіба пра такое просяць?..” — Тая пацепнулася, і тады Алік згадзіўся: “Як сабе хочаце, сыграйце... А то Зіначка пра вас: ён музыкант, ён музыкант, а я і не чуў ні разу”.

“Зіначка перад табой не вінаватая. Толькі я”.

“Я ведаю. Цяпер я пра ўсё ведаю... Ніхто не вінаваты, толькі кожны сам. І калі...”

“Досыць! — раўніва перапыніла Смерць — і я перастаў чуць Аліка. — Паспееце нагаварыцца, гэтага не так доўга чакаць, як здаецца”.

“А там я буду з ім?..” — спытаўся я ў Смерці, і яна сказала нервова, бо ў Аліка зноў пасма з-за вуха выбілася, валасы жылі сваім асобным жыццём, з якім Смерць не спраўлялася: “Па мне дык не, але там не мая парафія”.

Я, не паварочваючыся, спінай выходзячы ў прыхожую, ледзьве не грымнуўся, зачапіўшыся за парожак, і схапіўся за вешалку, учапіўся за футра Лідзіі Паўлаўны. Зноў павесіць ніяк не мог... Дапамагла незнаёмая маладая жанчына — павесіла:

— Гэта вы да нас ездзілі?..

Прыадчыніліся ўваходныя дзверы, я падумаў — бо футра сарвалася — што за імі, можа быць, Лі-Лі, але ўвайшла

Зоя. Бледная, у чорнай сукенцы з чырвонымі ружамі — ёй пасавала... Кіўнула мне, глянуўшы на жанчыну, і, рассыпаючы ружы, кінулася плакаць да Лідзіі Паўлаўны, якая загаласіла: “Які хлопчык!.. Які хлопчык...”

— Нам пагаварыць трэба — няма з кім, — стаяла ўсё перада мной жанчына. — Можна з вамі?.. Я Галіна...

На кухні сядзеў яе мужык, Сакрат, яны ў бацькі Аліка дом купілі.

— Мы не супраць былі, хай бы з намі жыў... А ён да смерці цягнуўся...

— Пра што пагаварыць?..

Я ўпэўнены быў, што пра паперы на дом.

— Пра гэта, пра што яшчэ... Яго дома пахаваць трэба, ён там ляжаць хоча, мы так думаем. Каля продкаў — што яму тут сіроціцца?..

Я глянуў уважлівей: яна статная, прывабная, ён таксама не сякерай вычасаны... Маладыя, моцная мужык і баба. Відаць, што гаспадары, таму да ўсяго і да смерці — па-гаспадарску.

Чаму, апроч іх, ніхто не падумаў, дзе Алік ляжаць хоча? Ні я, ні Лідзія Паўлаўна — ніхто? І я размаўляў з ім — і не спытаўся...

— Мы не падумалі... — сеў я на зэдаль, на якім Ігар Львовіч сядзеў, галаву на сякеры качаючы, і Галіна сказала:

— Бо вы чужыя.

Я ледзь не адказаў: “У

смерці няма чужых...” — але пра гэта яны, пэўна, ведалі, таму спытаў:

— А вы?

— Мы праз магілы свае. Нашы продкі ўсе там разам.

— Праз магілы ўсе свае... Якая розніца, дзе ляжаць?

— Гэткая ж, — Сакрат сказаў, — як і розніца, дзе жыць. Мы во думалі былі: дом купляць, ці ў замежжа з’ехаць, бо беларусам быць — бяда. Але што зробіш?.. Гонар не дазваляе кімсьці іншым стаць.

Пажыць там у іх на Наваградчыне, з імі і Казімірам — ці што?.. Паглядзець: не толькі ж яны трое не ўлезлі ў мікрааўтобус?..