ЛЛисторияЕщё одна глава — и целый мирВыбрать историю ↗

Об этой истории

Лабух, Автор - Някляеў Уладзімір, , Жанр - Современная проза, Проза. Читать бесплатно, без регмстрации, книги полностью онлайн. Лабух Някляеў Уладзімір Лабух, Автор - Някляеў Уладзімір, , Жанр - Современная проза, Проза. Читать бесплатно, без регмстрации, книги полностью онлайн. Уладзімір Някляеў ЛАБУХ Раманчык Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з’яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з’яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма. “...быць беларусам — бяда. Ды што зробіш? Гонар не дазваляе кімсьці іншым стаць”. Сакрат, — у размове з аўтарам. I. ГУЛЬНІ ЖАДАННЯЎ Я ведаю, што ўраніцы, прачынаючыся, яна доўга не расплюшчвае вачэй, бо ў сне забылася, як я выглядаю, і баіцца ўбачыць падношанага мужчыну з маршчынамі, якія не здолела разгладзіць нават ноч, праспаная на яе абцягнутым маладой скурай, белым, высокім і круглым плячы. Нарэшце яна асмельваецца, паціху вызваляе плячо з-пад маёй шчакі, прыўздымаецца на локаць, крыху паварочваецца і глядзіць... Не, не такі ўжо страшны, не гэтак ужо страшна стары, як ёй здавалася, пакуль мяне не помніла, уяўлялася, пакуль баялася расплюшчыць вочы. І маршчыны толькі дзве — і адна з іх, можна сказаць, і не маршчына... Так, маршчынка... Яна з палёгкаю ледзь чутна ўз

Шрифт
Размер шрифта
-
+
Межстрочный интервал
↓
↑

Трохі скінуўшы хуткасць, я прыабярнуўся ў салон:

— Плаціць не трэба.

Зусім іншыя твары, зусім іншыя... І жэсты інакшыя, жэсты... Вунь як кабеціна адкінулася, а то сядзела — каб меней месца займаць.

Халяўшчыкі. Новая ўлада з гэтых людзей халяўшчыкаў зрабіла. Вось у чым праблема, а не ў мове з культурай, як Крабіч распінаецца.

— Прэмія вам. Я ў вашым Наваградку

на заводзе газавых пліт столькі хапнуў!.. На гэты аўтобус і яшчэ на адзін.

І што гэта на тварах, на адкрытых тварах простых нашых людзей?.. А вось што на іх, падвыцягнутых: калі хапнуў, дык што за прэмія такая — падвезці? Яно ж нічога, пуста, мог бы і падзяліцца: наш завод, а не твой. І ніхто не абураецца, не пытаецца: калі хапнуў, дык, можа, табе на аўтобусе ў турму?..

Мне ў турму якраз — і Зіначка чакаць будзе.

— А як вам улада цяперашняя?

Ого, як напружыліся!.. У вокны зноў паўзіраліся, а што там за вокнамі? Лес, каб схавацца...

— Па-мойму, дык гаўняная...

Маўчаць... Маўчаць у лес...

Калі яны вылазілі каля метро на Пушкінскай, — дзе Лі-Лі непадалёку жыла, адкуль і да могілкаў Кальварыйскіх недалёка, дзе жыве Аміля, — адзін мужык грошы кінуў: “На, падавіся!..” — а другі сказаў: “Адцягнуўся ты на нас...”

“Філосафы...” — падумаў я і павёз дахаты — цераз Грушаўку — Зіначку, а яна, даехаўшы, спытала:” Можна я на пахаванне не пайду? Мне ўбачыць яго страшна...”

“Якая ж ты медсястра?..” — пачаў я, і Зіначка дзверцай ляснула: “Пра гэта вы пыталіся!..”

І сапраўды пытаўся... Трэба было б з Зіначкай пагаварыць, як з Лі-Лі, сказаць, як яно ўсё ёсць, ды Зіначка не Лі-Лі — і Стэфа выскачыла з пад’езда: “Стой!.. Аліка забралі, Лідзія Паўлаўна пазваніла, каб дапамаглі прыбрацца...”

Аліка, пакуль я ездзіў,

забралі Росцік з Крабічам, Росцік яшчэ пару лабухаў прыхапіў — труна ў пакоі Ігара Львовіча стаяла. Крабіч, якому Лідзія Паўлаўна, канечне ж, сказала ўсё, пра што ў Патапейкі дазналася, адразу падышоў да мяне:

— Гэта праўда было?

— Не.

Ён кіўнуў і адышоў. Паверыў — мы іншым разам верым адзін аднаму... Хоць, калі казаць пра нешта большае, чым праўда, дык якраз было.

Я не люблю праўду, яна не для нармальных людзей. Ніколі не любіў, думаючы, канечне, так, як выхоўвалі па-піянерску: піянер — сама праўда.

Думаць і любіць — гэта рознае.

Неяк дослед псіхалагічны — у фільме нейкім навуковым, Каміла паглядзець прынесла: “Кіно пра цябе...” — мяне ўразіў. Розным дзецям клалі цацку за спінай: “Твая будзе, калі ўгадаеш, якая”. Потым рабілі выгляд, нібы адыйсціся трэба, і папярэджвалі: “Не падглядвай, бо вернемся і забярэм”. Адышоўшы, назіралі і, вяртаючыся, пыталіся: “Падглядваў?..” Не падглядвалі, альбо, падгледзеўшы, праўду казалі толькі дурнаватыя дзеці. Астатнія

ўсе як адзін падглядвалі і манілі, што не.

Няма дурных — праўду казаць.

А кіно — гэткае ж пра мяне, як і пра ўсіх... Як мы нараджаемся, жывем і паміраем.