ЛЛисторияЕщё одна глава — и целый мирВыбрать историю ↗

Об этой истории

Лабух, Автор - Някляеў Уладзімір, , Жанр - Современная проза, Проза. Читать бесплатно, без регмстрации, книги полностью онлайн. Лабух Някляеў Уладзімір Лабух, Автор - Някляеў Уладзімір, , Жанр - Современная проза, Проза. Читать бесплатно, без регмстрации, книги полностью онлайн. Уладзімір Някляеў ЛАБУХ Раманчык Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з’яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з’яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма. “...быць беларусам — бяда. Ды што зробіш? Гонар не дазваляе кімсьці іншым стаць”. Сакрат, — у размове з аўтарам. I. ГУЛЬНІ ЖАДАННЯЎ Я ведаю, што ўраніцы, прачынаючыся, яна доўга не расплюшчвае вачэй, бо ў сне забылася, як я выглядаю, і баіцца ўбачыць падношанага мужчыну з маршчынамі, якія не здолела разгладзіць нават ноч, праспаная на яе абцягнутым маладой скурай, белым, высокім і круглым плячы. Нарэшце яна асмельваецца, паціху вызваляе плячо з-пад маёй шчакі, прыўздымаецца на локаць, крыху паварочваецца і глядзіць... Не, не такі ўжо страшны, не гэтак ужо страшна стары, як ёй здавалася, пакуль мяне не помніла, уяўлялася, пакуль баялася расплюшчыць вочы. І маршчыны толькі дзве — і адна з іх, можна сказаць, і не маршчына... Так, маршчынка... Яна з палёгкаю ледзь чутна ўз

Шрифт
Размер шрифта
-
+
Межстрочный интервал
↓
↑

і слухай цяпер тэму кахання ў дзве пранізлівыя трубы, бо ў каханні адной, ці аднаго, не бывае, і я трохі дух перавяду, каб пра каханне не так надрыўна,

каб не звар’яцець з таго, што Лі-Лі ўсё далей, што ўвечары ў яе самалёт, што Фелікс без яе жыць не будзе — і каб не прыдумаць якой-небудзь дурасці: помніш нашага доктара палатнага Іосіфа Данілавіча? — дык ён прыдумаў, нібы ў ім ген кахання зламаўся, і мне сказаў, што ўва мне зламаны таксама, і клеткі галаўнога мозга, якія кахаць умеюць, паадміралі: сто працэнтаў, бо мне ўжо

за сорак — цэлы мільярд клетак, уяўляеш? хоць, аказваецца, для галаўнога мозга гэта не многа, харошага, аказваецца, ва ўсім і паўсюль мала...

але і адмерлымі клеткамі я зразумеў, чаму прайграў Лі-Лі Феліксу: не таму, што яна яго ратавала, самаахвяравала, а таму што Феліксу жыцця за яе не шкада,

ён кажа, што “жыць без яе не будзе” — і Лі-Лі ведае, што, калі ён так кажа, дык жыць і не будзе, бо ён з тых, хто маўчыць, калі немагчыма праўду сказаць, а я забыўся адмерлымі клеткамі, што такое бывае, што з-за

кахання не жывуць, вешаюцца і страляюцца...

а ў жанчынах ген кахання не ламаецца і клеткі, якія кахаюць, не адміраюць, яны помняць... таму і ў адзін голас Лі-Лі з Лідзіяй Паўлаўнай: “Які хлопчык!..”

і зараз якраз гэтая, чуеш, на кодзе — тэма

хлопчыка, які пайшоў з жыцця Альгердам... і ты прабач, даруй мне, Альгерд, Алік, хлопчык... і даруй мне, Божа... і калі ёсць, апроч Цябе, усемагутнага ў небе, бог кахання на зямлі, дык папрасі яго: няхай і ён даруе...

можа, даруе?..

а Лі-Лі ўсё далей і далей адыходзіць і адыходзіць... —

а-о-у-а-у...