ЛЛисторияЕщё одна глава — и целый мирВыбрать историю ↗

Об этой истории

Лабух, Автор - Някляеў Уладзімір, , Жанр - Современная проза, Проза. Читать бесплатно, без регмстрации, книги полностью онлайн. Лабух Някляеў Уладзімір Лабух, Автор - Някляеў Уладзімір, , Жанр - Современная проза, Проза. Читать бесплатно, без регмстрации, книги полностью онлайн. Уладзімір Някляеў ЛАБУХ Раманчык Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з’яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з’яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма. “...быць беларусам — бяда. Ды што зробіш? Гонар не дазваляе кімсьці іншым стаць”. Сакрат, — у размове з аўтарам. I. ГУЛЬНІ ЖАДАННЯЎ Я ведаю, што ўраніцы, прачынаючыся, яна доўга не расплюшчвае вачэй, бо ў сне забылася, як я выглядаю, і баіцца ўбачыць падношанага мужчыну з маршчынамі, якія не здолела разгладзіць нават ноч, праспаная на яе абцягнутым маладой скурай, белым, высокім і круглым плячы. Нарэшце яна асмельваецца, паціху вызваляе плячо з-пад маёй шчакі, прыўздымаецца на локаць, крыху паварочваецца і глядзіць... Не, не такі ўжо страшны, не гэтак ужо страшна стары, як ёй здавалася, пакуль мяне не помніла, уяўлялася, пакуль баялася расплюшчыць вочы. І маршчыны толькі дзве — і адна з іх, можна сказаць, і не маршчына... Так, маршчынка... Яна з палёгкаю ледзь чутна ўз

Шрифт
Размер шрифта
-
+
Межстрочный интервал
↓
↑

У машыне гарэлка была, яна валюта ў дарозе, я на ўсялякі выпадак прыхапіў — схадзіў і прынёс пляшку.

Казімір пакруціў галавой: “Народ спойваеш...” — але пляшку адкаркаваў і дастаў з кішэні пінжака пластмасавую шклянку: “За памін апошняга нашчадка Альгердавічаў... Здавён завядзёнка ў іх такая: ледзь што, да трох не лічы — ці біцца, ці страляцца. Шляхта...”

Я круціў у галаве свае размовы з Крабічам і смутна ўспамінаў, што Альгердавічы — ці не з князёў...

— Во гэта маёнтак іх. Пасля тут то клуб, то бальніца, то сельсавет, цяпер нічога. Стаіць пусты, грызуць мышы з пацукамі. А той дом, што прададзены, быў для эканома. Саветы прыйшлі і, канечне, пад корань. Яны не пабеглі ад саветаў — Бог іх ведае, чаму... Адзін з іх толькі і ўцалеў, немаўля не расстралялі.

А ссылаць яго не было з кім. Гэта дзед іхні, памёр. У дзетдоме, у школе, ва ўсім савецкім жыў, а памёр Альгердавічам, га?..

Казімір сам гэтаму здзівіўся.

— Кроў... Я дзіцёнкам быў, а іх помню. Яны адны і былі тут — людзі. Астатнія ўсе — быдла. І я з таго ж статку...

Тое, як ён самазневажаецца, непрыемна было чуць... Тым больш па словах пра гонар. Хоць ён абыякава, без злосці казаў...

Маёнтак на ўзвышшы стаяў, дом для эканома трохі ніжэй — і далей вёска: са зграбнымі хатамі, упарадкаванымі сядзібамі... Гаспадарлівая, як і ўсе заходнебеларускія, вёска, толькі з гаркаватым, як дым над неўзаранымі пагоркавымі палямі, пахам запусцення.

— Ну чаму ж быдла?..

— Быдла — яно па адной прычыне быдла, — пасунуўся да мяне і пранізліва ў вочы паглядзеў Казімір. — Таму што яно быдла. Таму і ходзім пад пастухом, якога Альгердавічы і да ялавай каровы не

падпусцілі б... І быдлеем, быдлеем...

Я злавіў сябе на тым, што ці не ведаю, ці забыўся, якая яна — ялавая карова?.. Ці на нешта хворая, ці з выгляду нейкая ялавая?..

Казімір падняўся на мыліцы, стаў да калоны і палез у порткі. Доўга стаяў, нічога ў яго не выходзіла...

— Халера на яе: і трываць не магу, і не.... Ты, дзяўчо, не саромейся, не гэтага трэба саромецца. Так во ўсе мы зараз: і трываць не можам, і... фу...

Зіначка адвярнулася.

— Злы які... Чаму ўсе такія злыя?..

Казімір пачуў.

— З чаго добрым быць?.. Добра, няхай тады саветы прыйшлі, бальшавікі ды яшчэ расейцы — чаго ім нас шкадаваць? А зараз хто прыйшоў?.. Якія ні ёсць, хай злодзеі, але свае. Што ж яны сваіх не шкадуюць, прадыхнуць не даюць?.. Самімі сабой не даюць пачуцца?..

Зашпіліўшы порткі, ён сеў, глынуў... Я спытаў:

— Чаму?

— Бо басата. Басаце над басатой толькі ўладу дай... І Бога няма.

— Бог ёсць, — хуценька сказала Зіначка і перахрысцілася, чаго раней за ёй я не заўважаў.

— Але не наш і не ў нас. Наш

нас пакінуў...

— Бог адзін.

— Ці мы яго пакінулі... — не зважаў на набожнасць Зіначкіну Казімір. — Я во па крыві беларус, а каб прасцей — паляк. Бо з беларусам не разбярэшся, а ці да царквы, ці да касцёлу трэба хадзіць...